АДКРЫТЫ ЛІСТ ФІЛОСАФАЎ БЕЛАРУСІ.

«Калі прыйшлі па камуністаў, я маўчаў..». Мы не маўчалі: шмат хто з нас выступіў з публічнымі прамовамі, подпісы шмат каго з нас стаяць пад публічнымі лістамі. Але ўсё адно «прыйшлі» і па нас: у краіне адбываюцца працэсы, якія ўжо наўпрост закранаюць прафесію філосафа. І гэтым разам мы мусім выказацца ў абарону сябе. 

Мы, філосафы, выкладчыкі філасофіі, выпускнікі і студэнты філасофскіх факультэтаў Беларусі патрабуем: 

1) Тэрмінова вызваліць з-за кратаў выкладчыка філасофіі БДУІР Вадзіма Анціпава – у невінаватасці якога мы абсалютна перакананыя. 

2) Спыніць пераслед і ціск у адносінах філосафаў, выкладчыкаў і студэнтаў філасофскіх спецыяльнасцяў за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Ніводная «цыкута» не здольная нашкодзіць беларускай філасофіі болей, чым адмова ў праве на шчырасць. «Апалітычная філасофія» – аксюмаран: магчымасць голасна выказваць і бараніць свае грамадзянскія перакананні ёсць першай і непазбыўнай перадумовай філасофствавання.

Асобна звяртаемся да кіраўніцтва і адміністрацыі нашых ВНУ і Акадэміі: 

3) Як безварунковыя шанавальнікі шчырасці і ісціны, патрабуем: не прыкрываць рэпрэсіі фігавым лісцем пра «акадэмічную непаспяховасць», «невыкананыя заданні» і інш., не кідаць у спіны сышоўшым па маральнаму поклічу ананімныя абразы, пра «нізкія рэйтынгавыя пазіцыі» і «пераацэнены ўнёсак у філасофскую навуку». Не адмаўляйце сваім супрацоўнікам хоць у гэтым каліву павагі!

  1. Іван Новік, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
  2. Денис Санкович, Выпускник ФФСН.
  3. Аляксей Кажарскі, навуковы супрацоўнік Карлава Універсітэта, PhD.
  4. Маргарита Ровбо, аспирант ФФСН БГУ.
  5. Наталля Васілевіч, дактарант філасофскага факультета Бонскага універсітэту (Германія).
  6. Надежда Ильюшенко, научный сотрудник, исследователь.
  7. Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, к.ф.н.
  8. Таццяна Вадалажская, каардынатар Лятучага ўніверсітэта, кандыдат сацыялагічных навук.
  9. Ирина Клецкова.
  10. Ігар Бортнік, дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук.
  11. Іван Жыгал M.A. in Philosophy.
  12. Галина Русецкая, психоаналитик, магистр философии.
  13. Михаил Завадский, научный сотрудник.
  14. Андрэй Лаўрухін, старэйшы аналітык BISS, дацэнт.
  15. Ганна Папова.
  16. Ганна Шамрук, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, магістр філасофскіх навук.
  17. Татьяна Щитцова, профессор Европейского гуманитарного университета, доктор философских наук.
  18. Валентина Трубчик, учитель СШ 56.
  19. Ганна Зелянеўская, студэнтка.
  20. Арсеній Малашэнка, студэнт.
  21. Ольга Шпарага, руководительница концентрации «Современное общество, этика и политика» ECLAB, к.ф.н.
  22. Ольга Давыдик, научный сотрудник, магистр философии.
  23. Павел Баркоўскі, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук.
  24. Артём Езерский. 
  25. Аляксей Паўлавец, старэйшы выкладчык УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”. 
  26. Генадзь Коршунаў, выпускнік ФФСН БГУ к.с.н.
  27. Вікторыя Шклярык (Панчанка), былы выкладчык кафедры філасофіі БДУІР. 
  28. Александр Лагунов, бывший преподаватель кафедры философии БГУИР.
  29. Наталля Пухава, выкладчык БДЭУ кафедра філасофіі, магістр.
  30. Ольга Кривицкая
  31. Iгар Падпорын, дацэнт Iнстытута бiзнэсу БДУ, кандыдат фiласофскiх навук.
  32. Елена Круподеря, младший научный сотрудник.
  33. Кацярына Абромчык, выпускніца філасофіі, ФФСН, магістарка.

далучыцца да падпісаўшых можна па гэтай спасылцы

 

You may also like...